У Гомелі адкрылася новае педыятрычнае аддзяленне

8 мая 2021

Сацыяльны курс на развіццё крокавай даступнасці медустаноў. У Гомелі адкрылася новае педыятрычнае аддзяленне. Прапіску атрымала на першым паверсе шматпавярхоўкі. Распрацаваны праект для Гомеля стаў пілотным. 270 метраў, напоўненых сучаснай тэхнікай: электроннай рэгістратурай, лабараторыяй, фільтр-боксам, а таксама кабінетам функцыянальнай дыягностыкі. Малады мікрараён даўно чакаў такую ўстанову. У планах прымаць да 90 пацыентаў за адну змену. Прыём будуць весці адразу 4 педыятры. Уваходная група ўладкаваная калясачнай, пандусам і ліфтам для асоб з абмежаванымі магчымасцямі (відэа).