У Мексіцы паказалі нібы сапраўдныя здымкі іншапланецяніна

7 мая 2015

Сусветная сенсацыя з Мексікі. У сталіцы гэтай краіны паказалі нібы сапраўдныя здымкі іншапланецяніна. На фота адлюстраваны прышэлец, які на сваім касмічным караблі пацярпеў крушэнне каля Розуэла ў 1947 годзе. Фотаздымак выявілі напрыканцы 80-ых у доме нябожчыкаў мужа и жонки Бярнарда і Хільды Блэр Рэй. Арганізатары сцвярджаюць, што ўсё з'яўляецца сапраўдным - ніякага фотамантажу або падробак.

Паказ прайшоў у адной з канферэнцзал. Прысутнічалі спецыялісты з NASA, уфолагі і, вядома, журналісты. Варта адзначыць, што здымак выклікаў вельмі супярэчлівыя меркаванні з боку грамадскасці. Зрэшты, спецыялісты па камп'ютарнай апрацоўцы і прафесійныя фатографы не раз пацвярджалі сапраўднасць фота.