Антон Кушнір выйграў этап Кубка свету па фрыстайле. Віншуем!

6 января 2018

І зноў вяртаемся на схіл этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Маскву. Услед за жанчынамі медалі тут разыгралі і мужчыны. Беларускае прадстаўніцтва ў гэтых спаборніцтвах было куды большае. На старце на медалі прэтэндавалі пяцёра, трое з якіх дайшлі да галоўнага фіналу, у тым ліку і алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір. Ён у выніку і стаў пераможцам спаборніцтваў. Гэты медаль - ужо другі для Антона ў гэтым сезоне.