У Берліне спадзяюцца дасягнуць прагрэсу па выніках сустрэчы саветнікаў "нармандскай чацвёркі"

2 сентября 2019

Яна пройдзе сёння ў сталіцы Германіі ў закрытым для прэсы рэжыме. На парадку дня  пытанне ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны, а таксама магчымасць падрыхтоўкі да саміту ў "нармандскім фармаце". Перамовы паміж лідарамі Расіі, Украіны, Францыі і Германіі па сітуацыі ў Данбасе  апошні раз праходзілі тры гады таму, аднак зараз ёсць усе шанцы  на іх аднаўленне. Дата сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў яшчэ не прызначана, аднак французскі лідар Эмануэль Макрон, выступаючы на саміце "Вялікай сямёркі", гаварыў пра намер правесці перамовы ўжо ў гэтым месяцы.