ЕС тэрмінова абмяркоўвае сітуацыю ў Егіпце

19 августа 2013
Еўрапейскія дыпламаты сустрэліся сёння на тэрміновай нарадзе ў Бруселі, дзе выказалі нязгоду з насіллем, якое адбываецца ў Егіпце, і заклікалі бакі канфлікту знайсці мірныя шляхі для дыялогу. Як чакаецца, пэўныя крокі будуць зробленыя ў сераду. Еўрапейскі саюз можа замарозіць фінансавую дапамогу Каіру і ўвесці эмбарга на пастаўкі туды зброі і паліцэйскай спецтэхнікі.