Бізнес у свабоднай эканамічнай зоне “Гомель-Ратон” рэгіструюць і замежныя інвестары

22 октября 2016

12 мільёнаў долараў у найбліжэйшыя гады плануюць інвеставаць у рэалізацыю праектаў новыя рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гомель-Ратон”. Сёлета зарэгістравана 5 кампаній, сярод якіх прыбалтыйскія, украінскія, а таксама беларускія.

Чым прывабліваюць замежных рэзідэнтаў нашы свабодна-эканамічныя зоны, якую прадукцыю тут выпускаюць, як шукаюць рынкі збыту – высвятляў Яўген Пабалавец. Вытворчасць упаковачных матэрыялаў - адзін з асноўных кірункаў дзейнасці прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон". Фактычна тут сфарміраваны своеасаблівы кластар па выпуску як сыравіны, так і ўпакоўкі практычна для ўсіх відаў тавараў.

На гэтым прадпрыемстве з нямецкім капіталам выпускаюць высокабар’ерную плёнку для ўпакоўкі харчовых прадуктаў.

Вось гэта абсталяванне абсалютна ўнікальнае не толькі для Беларусі, але і ўвогуле ў свеце. Кожная такая лінія выпрацоўваецца па асабістым праекце і не мае аналагаў. Тут вырабляюць плёнку, якая складаецца з дзевяці слаёў. Апрацоўка яе на вадзяністым барабане дазваляе атрымліваць выключна празрыстую для такого класа плёнку.

Вытворчасць упаковачных матэрыялаў - трэці праект нямецкіх інвестараў на тэрыторыі Гомеля. Амаль 70 % прадукцыі прадпрыемства экспартуе.

А гэтае прадпрыемства - адзіны ў рэгіёне вытворца пластыкавых дэталяў для сельскагаспадарчай тэхнікі. Тут распрацавалі новы напрамак і ўжо праз год плануюць пачаць выпуск прадукцыі для будаўнічай галіны.

Толькі ў гэтым годзе адміністрацыя СЭЗ «Гомель-Ратон» зарэгістравала 5 новых рэзідэнтаў, сярод якіх прадстаўнікі прыбалтыйскіх дзяржаў, Украіны, а таксама Беларусі. Зараз разглядаюць дакументы на рэгістрацыю яшчэ двух рэзідэнтаў.

Рэзідэнтамі СЭЗ "Гомель-Ратон" з'яўляюцца 80 кампаній з 16-ці краін. Лідары па інвестыцыях - Германія, Расія, Украіна, Літва. За 20 гадоў працы свабоднай эканамічнай зоны тут было створана 10 тысяч новых працоўных месцаў. Новыя рэзідэнты плануюць працаўладкаваць яшчэ амаль тысячу гамяльчан.