З 10 лістапада на тэрыторыі Брэста і Гродна пачне працаваць адзіны бязвіз

16 октября 2019
З 10 лістапада на тэрыторыі Брэста і Гродна  пачне працаваць адзіны бязвіз для замежных турыстаў. Так, з гэтай даты падарожнікі змогуць уязджаць і выязджаць праз любыя пункты пропуску гэтых абласцей і знаходзіцца на гэтай тэрыторыі  да 15 сутак. Нагадаем, у бязвізавую прыгранічную тэрыторыю Брэст - Гродна ўваходзяць  цэнтры рэгіёнаў, а таксама 12 раёнаў абласцей.

Алег Андрэйчык, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама: "Пашырана колькасць дзён знаходжання на тэрыторыі бязвізавай зоны двух рэгіёнаў. І сёння мяркуецца павялічыць колькасць падзейных мерапрыемстваў, прыняць шэраг мер па паляпшэнні даступнасці нашых асноўных месцаў турыстычнага паказу. Вядома, трэці блок - удасканаленне бізнесу, удасканаленне сферы гасціннасці".

Арганізаваныя тургрупы змогуць наведаць і іншыя рэгіёны

Арганізаваныя турыстычныя групы змогуць знаходзіцца не толькі на бязвізавай прыгранічнай тэрыторыі Брэст - Гродна, але і наведаць астатнія рэгіёны па распрацаваным маршруце падарожжа. Сёння 73 краіны могуць дэлегаваць сваіх падарожнікаў  у нашы рэгіёны.