У Бельгіі завяршыліся святкаванні з нагоды ўступлення на прастол новага манарха

22 июля 2013

У Бельгіі грандыёзным феерверкам завяршыліся святкаванні з нагоды ўступлення на прастол новага манарха. Перад салютам да нацыі з балкона каралеўскага палаца ў Бруселі звярнуўся новы кароль Філіп. Ён падзякаваў народу за давер і заклікаў суграмадзян ганарыцца сваёй краінай.

Стаўшы сёмым каралём Бельгіі напярэдадні Філіп урачыста прысягнуў на вернасць свайму народу і парламенту. На цырымонію былі запрошаны каля 500 чалавек, сярод якіх - дэпутаты, сенатары, міністры, суддзі і прадстаўнікі духавенства. Разам з Філіпам краінай будзе кіраваць 40-гадовая каралева Мацільда, а іх дачка - 11-гадовая прынцэса Элізабэт - стала спадчынніцай прастола.