Еўропа ўпарта рухаецца да знішчэння сваёй спадчыны, калі нават у музыку настолькі глыбока пусціла карані палітыка.
Арганізатары "Еўрабачання" не могуць дакладна растлумачыць свае прэтэнзіі да новай песні. Нашу краіну зараз ужо канчаткова адхілілі ад удзелу ў конкурсе. Рашэнне аб дыскваліфікацыі апублікавалі як раз перад выхаднымі. Добра, што не прама перад конкурсам.
Зрэшты, здзіўляцца не прыходзіцца. Збегчы без тлумачэння прычын - гэта так па-еўрапейску. За фарсам і падвойнымі стандартамі назірала Марыя Пятрашка.
ЕВС каментарыяў не дае
Скандал у еўравізійным доме - Беларусь адхілілі ад удзелу ў конкурсе. Новая песня тых жа музыкантаў групы "Галасы ЗМеста", згодна з заявай Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які выступае арганізатарам конкурсу, "парушае правілы конкурсу". Такую інфармацыю выкінулі на афіцыйным сайце "Еўрабачання" напярэдадні позна вечарам. Сёння на званкі нашых карэспандэнтаў з надзеяй атрымаць хоць нейкія растлумачэнні так ніхто і не адказаў. Тактыка зразумелая - рашэнне ёсць, а ад каментарыяў можна сысці, прыкрыўшыся правам на адпачынак. Выхадныя як ніяк.
Нам хацелася б скарыстацца правам на інфармацыю або гэта недэмакратычна? У чыіх інтарэсах прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" хацеў выкарыстаць конкурс, якім чынам спрабаваў падарваць яго рэпутацыю? Канкрэтных аргументаў няма.
Падвойныя стандарты
Дык што гэта? Хто насамрэч займаецца палітыкай падвойных стандартаў у еўравізійным асяроддзі? Такіх прыкладаў у гісторыі песеннага конкурсу шмат. Хіба не было палітычнага кантэксту ў песні Джамалы пра крымскіх татар? А знакамітая Lasha Tumbai ("Раша гудбай") ад Веркі Сярдзючкі? А чаго каштавала заява ўдзельніка ісландскай групы "Хатары": "Акупацыя павінна спыніцца, а Ізраіль абавязаны панесці адказнасць". Але чамусьці ніхто і не падумаў іх здымаць з конкурсу або выносіць ім папярэджанне. На фоне такіх прыкладаў, шчыра кажучы, не зусім зразумела, чаму такі дыскрымінацыйны падыход дырэкцыяй конкурсу прымяняецца да беларускага ўдзельніка.
"Пад дудачку" хейт
Музычную тусоўку і не толькі гэтая навіна, безумоўна, ускалыхнула. І ў першую чаргу радуюцца нашы неверагодныя, прыпісаўшы сабе чарговую перамогу ў кантэксце чым горш, тым лепш. Бо гэта яны так пераконвалі музычных еўрачыноўнікаў, маўляў, песня падвох, суцэльная палітыка. І як аказалася, іх жа падставілі.
Зараз апошнім нічога не застаецца, як трымаць добрую міну пры дрэннай гульні. Бо ніякіх істотных аргументаў, які радок, якія словы песенькі пра "Дудачку" народнай групы "Галасы ЗМеста" гавораць пра палітыку, еўражуры так і не змагло прывесці.
Якія правілы конкурсу мы парушылі?
Тады на запыт Белтэлерадыёкампаніі з просьбай даць растлумачэнні, што канкрэтна не задавальняе, адказ быў адзін: усё вельмі тонка, маўляў, трэба нешта падправіць. Група сабралася і напісала новую песню. Але як бачым, іншы варыянт не трапіў пад еўравізійныя ўяўленні.
Зрэшты, такі вынік не здзіўляе, бо наша група з народа. Ад новаўвядзенняў прасунутай еўрапейскай дэмакратыі далёкая. Можа таму і б'е рэкорды па праглядах, ператварыўшыся ў самы раскручаны праект. І можа за гэта на яе ўдзельнікаў так заўзята накінуліся тысячы хейтэраў. Што ж да "Еўрабачання", то гэта не першы ганебны скандал у тэлеконкурсе. І адмыцца ад гэтага, як паказвае гісторыя, немагчыма.













