У Бельгіі арыштаваны трэці магчымы ўдзельнік тэракта ў аэрапорце Бруселя

26 марта 2016

Фейсала Шэфу затрымалі пры надглядзе машыны перад будынкам пракуратуры каралеўства. Яму ўжо прад'яўленыя абвінавачанні. Шэфу апазнаў вадзіцель таксі, які вёз тэрарыстаў у аэрапорт Завентэм. Праваахоўнікі лічаць, што Шэфу быў лідарам і вярбоўшчыкам тэрарыстаў. Ён суправаджаў двух смяротнікаў, якія ўзарваліся ў аэрапорце Бруселя. Тым часам сваяк братоў-смяротнікаў у інтэрв'ю брытанскаму выданню "Зе Сан" паведаміў, што Брахім і Халід Бакраўі працавалі ў авіягавані Бруселя прыбіральшчыкамі. 

Следчыя аэрапорт ужо пакінулі. Аднак аэравакзал бельгійскай сталіцы адчыніцца не раней за аўторак. Зараз у краіне працягваюцца антытэрарыстычныя рэйды.