Чацвёрты ў краіне філіял Банка развіцця Беларусі адкрылі сёння ў цэнтры Брэста

16 декабря 2013

За час існавання ў вобласці структура пракрэдытавала звыш ста праектаў больш чым на 2 трыльёны рублёў. Гэта будаўніцтва малочна-таварных фермаў, зернеачышчальных комплексаў, узвядзенне першай чаргі аўтамабільнай развязкі - так званага Заходняга абходу ў Брэсце. Рэканструкцыя Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання таксама праходзіць з фінансавай падтрымкай Банка развіцця. Наперадзе будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната па здабычы друзу паблізу Мікашэвічаў.


Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ Банк развіцця Рэспублікі Беларусь: Без сумнення, мы не збіраемся спыняцца на гэтым. І такі буйны праект, як Сітніцкае радовішча з'яўляецца таму пацвярджэннем. Толькі ў 2014 годзе мы маем намер укласці каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў у гэты інвестыцыйны праект.



Канстанцін Сумар, старшыня Брэсцкага аблвыканкама:


Магутнасці вялікія. Там будзе развіта здабыча каля 9 мільёнаў метраў кубічных за год і будзе створана больш як 1200 рабочых месцаў.



Значная частка праектаў рэалізуецца на льготных умовах крэдытавання. У будучым годзе Банк развіцця мае намер пачаць фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу, у першую чаргу, у сельскай мясцовасці.