Ахвяры генацыду беларускага народа былі перапахаваны ў Мінскім раёне

23 ноября 2023

У Мінскім раёне перапахавалі больш за 700 ахвяр генацыду беларускага народа. Жалобная цырымонія прайшла ва ўрочышчы Уручча на тэрыторыі воінскага пахавання. 82 гады таму тут фашысты масава знішчалі мірных жыхароў Мінска і яго наваколля. Звесткі аб 50 тыс. ахвяр сярод мірных жыхароў і ваеннапалонных каля вёскі Копішча атрыманы ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

З 2021 года на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета праводзяцца раскопкі. У гэтым жа годзе тут выявілі першую невядомую магілу, дзе былі пахаваны больш за 500 чалавек. Сёлета са жніўня знойдзена яшчэ 16 месцаў пахавання. І пошукавыя работы на тэрыторыі Мінскай вобласці працягваюцца.