У Бангладэш аб’яўлена жалоба

25 апреля 2013

У адным з прыгарадаў сталіцы Дакі каля 200 чалавек загінулі і больш  за тысячу пацярпелі ў выніку абвальвання   8-павярховага будынка. У ім знаходзіліся чатыры фабрыкі па пашыве адзення, банк і мноства магазінаў. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ сотні людзей. У выратавальнай аперацыі прымаюць удзел вайскоўцы. Прычыны абвальвання  высвятляюцца.