У Ізраілі ўзмацняюць меры бяспекі

14 октября 2015

Паведамляецца, што на дапамогу паліцыі накіраваная армія. Сумесна яны падтрымліваюць парадак у населеных пунктах і на аўтатрасах. На такія крокі мясцовыя ўлады вымушаныя былі пайсці з-за хвалі тэрору, якая расце. Акрамя таго, раней кіраўніцтва Ізраіля дазволіла праваахоўнікам ачапіць арабскія кварталы ва Усходнім Іерусаліме, а таксама ўводзіць каменданцкую гадзіну на частцы тэрыторыі Іерусаліма ў выпадку канфрантацыі або падбухторвання да насілля. Нагадаем, учора ў Ізраілі былі ўчыненыя некалькі атак на мясцовых жыхароў. Тры чалавекі загінулі, дзясяткі атрымалі раненні.