Беларускія біятланісты занялі пятае месца ў змяшанай эстафеце

20 февраля 2018

Надзея Скардзіна не дапусціла ніводнага промаху і перадала эстафету Дар'і Домрачавай восьмай. Дар'я Домрачава выкарыстала на стойцы адзін дадатковы патрон і перадала эстафету Сяргею Бачарнікаву на трэцім месцы. Сяргей Бачарнікаў завяршыў свой этап пятым, Уладзімір Чапелін пятае месца захаваў за сабою.