У авіякатастрофе ў Пакістане выжылі два чалавекі

23 мая 2020
Лік ахвяраў авіякатастрофы ў Пакістане вырас да 97 чалавек. На месцы крушэння ў Карачы працягваюць працаваць выратавальныя брыгады. Пасажырскі лайнер "Пакістанскіх міжнародных авіяліній" зваліўся на жылыя дамы напярэдадні. Двое пасажыраў выжылі. Гэта кіраўнік банка Пенджаба. Другі выжыўшы - немаўля. Лайнер выконваў рэйс з Лахора ў Карачы. Ён рухнуў на чатыры жылыя дамы. Яны разбураныя. У сетцы з'явілася відэа авіякатастрофы, а таксама кадры, якія атрымалася зняць у першыя хвіліны пасля падзення самалёта. 

З-пад завалаў выратавалі каля 20 чалавек. Папярэдне, сярод магчымых прычын авіякатастрофы - тэхнічная няспраўнасць. Не выключана і сутыкненне самалёта з чарадой птушак. Пілот паспеў паведаміць, што страціў два рухавікі, і тры разы падаў сігнал трывогі. Чорныя скрыні лайнера ўжо знойдзены.