Завяршаецца ўпрыгажэнне Мінска да Дня горада

12 сентября 2019
Мінск завяршае падрыхтоўку да Дня горада. На вуліцах ўсё больш святочных кампазіцый і дэкору. Сталіцу ўпрыгожваюць мільёны кветак і тэматычныя канструкцыі. А ля Ратушы з'явіўся двух'ярусны торт са свечкамі. На Кастрычніцкай плошчы зараз ідзе мантаж сцэны, дзе ўпершыню пройдзе святочны канцэрт і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Мінчанін года".

Адной з самых маштабных дэкарацый стала пано на фасадзе педагагічнага ўніверсітэта. Яно складаецца з пяці тысяч флажкоў і розных элементаў. Таксама ў сталіцы з’явілася і некалькі тэматычных фотазон.