1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

1 марта 2018

Яны б'юць па здароўі нацыі, а бізнес па даходах перасягнуў нафтавы. 1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Гэтая дата абвешчана Генасамблеяй ААН больш чым 30 гадоў таму, каб згуртаваць свет у супрацьстаянні наркапагрозе. У свеце больш за 200 мільёнаў чалавек ужываюць забароненыя рэчывы. І пры гэтым адзін наркаспажывец, згодна са статыстыкай, заваблівае ў сеткі да дзесяці чалавек. Беларусі ўдаецца стрымліваць гэтую геаметрычную прагрэсію. Ключавую ролю, на думку экспертаў, адыграў антынаркатычны дэкрэт.

Генадзь Казакевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі:

"Службы наркакантролю арыентаваныя на канчатковы вынік. Гэта адсутнасць наркапагрозы для нашых грамадзян - вось што самае галоўнае. Тыя атрыманыя вынікі, якіх мы дабіліся пасля змянення заканадаўства, пачынаючы з 2014 года, гавораць аб тым, што мы працуем добра. Гэта эфектыўна і прызнаецца нашымі суседзямі".

За тры гады ў Беларусі ўтрая скарацілася колькасць перадазіровак наркотыкамі. Смяротных выпадкаў за год наогул удалося пазбегнуць.