Пяць медалёў на чэмпіянаце свету па гімнастыцы

29 сентября 2014
Яшчэ два медалі ў фінальны дзень чэмпіянату свету. Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы завяршыла выступленні ў турэцкім Ізміры. Нашы спартсменкі ўчора ўзялі дзве бронзы ў практыкаваннях з булавамі, а таксама са стужкамі і мячамі.
Раней беларускія гімнасткі заваявалі тры медалі: серабро ў камандным турніры, бронза Меліціны Станюты ў практыкаваннях з мячом і бронза ў групавых практыкаваннях у дваябор'і.