Ураган "Марыя" ў Атлантыцы дасягнуў пятай катэгорыі магутнасці і абрынуўся на Дамініку

19 сентября 2017

Хуткасць ветру ў эпіцэнтры - 215 кіламетраў за гадзіну. Абломкі дахаў і дрэвы ўзлятаюць у паветра. Многія будынкі падтоплены. Пры гэтым "Марыя" перамяшчаецца на паўночны захад. Стыхія пагражае таксама жыхарам Гвадэлупы, Антыгуа і Барбуды. Трывога аб’яўлена на востраве Сен-Мартэн, па якім нядаўна ўдарыў ураган "Ірма".