"Навіны рэгіёна" правялі 504 прамыя эфіры ў 2019 годзе

31 декабря 2019
504 прамыя эфіры  ў 2019-м  правялі вядучыя і  падрыхтавалі карэспандэнты  "Навін рэгіёна". А гэта  12 тысяч  600 хвілін ці  210 гадзін актуальнай інфармацыі пра жыццё Мінска і цэнтральнага рэгіёна. Штодзень у 15:15 і  18:00 вялікая каманда працуе не толькі ў кадры, але і па-за кадрам. Аператары, рэжысёры, відэаінжынеры і сёння дапамагаюць нам быць у эфіры. Тэлебачанне па-за кадрам у 2019-м раскрые Надзея Сербіненка.

Заканчваецца 2019-ы. Для нас, журналістаў "Навін Мінскага рэгіёна", гэта былі 12 месяцаў напружанай, а часам і вясёлай працы ў кадры і за кадрам. Зараз мы даведаемся, чым запомніўся адыходзячы год нашым карэспандэнтам і вядучым - тым, хто 5 дзён на тыдзень - двойчы на дзень - ствараюць навіны Мінска і цэнтральнага рэгіёна (відэа).