Кіраўнічы крызіс у ЗША паглыбляецца

2 октября 2013

Белы дом адмовіўся вярнуць на працу супрацоўнікаў хоць бы некаторых ведамстваў. Пра гэта паведамляе мясцовая прэса. З прапановай вылучыць грошы на работу асобных дзяржустаноў выступіла рэспубліканская партыя. Яна раней патрабавала адкласці старт рэформы аховы здароўя. У абмен рэспубліканцы былі гатовыя зацвердзіць бюджэт краіны. Аднак дэмакраты і адміністрацыя прэзідэнта на гэта не пайшлі. У выніку працаўнікі міністэрстваў і дзяржаўных служб пайшлі напярэдадні ў вымушаны водпуск. Барак Абама, звяртаючыся да нацыі пасля сутак шатдаўна, пацвердзіў, што на кампраміс не пойдзе.


Грамадская думка зараз, хутчэй, на баку Абамы - у сітуацыі, якая склалася, мяркуючы па апытаннях, у гэтым крызісе яго абвінавачваюць толькі 36% амерыканцаў. А вось на рэспубліканцаў адказнасць ускладаюць 46% жыхароў краіны. Пры гэтым дзве траціны грамадзян лічаць недапушчальным тое, што кансерватары выкарыстоўваюць у якасці рычага ціску пытанне аб павышэнні паталка дзярждоўгу ЗША.