Інтэрактыўная сесія кіраванцаў і дзелавой супольнасці Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі праходзіць у Жэневе

23 октября 2018

Мерапрыемства - адна з падзей Сусветнага інвестфоруму канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці. У яго рабоце бярэ ўдзел і наша дэлегацыя. Абмяркоўваюцца перспектывы паляпшэння інвестклімату ў Беларусі. А вечарам запланаваны міні-форум і прэзентацыя краіны для швейцарскіх кампаній. Размова пойдзе наконт заканадаўчай базы па развіцці прыватнай справы і адкрыцці сумесных вытворчасцяў з замежным капіталам.