Памёр легендарны касманаўт Аляксей Лявонаў

11 октября 2019
Сумныя навіны прыйшлі з Расіі. У Маскве памёр легендарны касманаўт Аляксей Лявонаў. Яму было 85 гадоў. Ён пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы. Лявонаў стаў 11-м савецкім касманаўтам, а таксама першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас. Гэта здарылася ў сакавіку 1965. Ён двойчы ўдастоены звання Герой Савецкага Саюза. У ліпені 75-га Лявонаў удзельнічаў у першым у гісторыі сумесным касмічным палёце савецкага карабля "Саюз-19" і амерыканскага "Апола" з іх стыкоўкай і пераходам касманаўтаў і астранаўтаў на суседнія апараты. Развітанне і пахаванне Аляксея Лявонава пройдуць 15 кастрычніка на мемарыяльных могілках у падмаскоўных Мыцішчах.