Горад Глыбокае адзначае 600-годдзе з дня заснавання

5 июля 2014

Першае згадванне аб гэтым мястэчку адносіцца да 15-га стагоддзя. Акружанае пяццю азёрамі, Глыбокае завуць беларускай Венецыяй. Гэта радзіма мастака Язэпа Драздовіча і тэатрала Ігната Буйніцкага. Павіншаваць глубачан са святам прыехалі нашчадкі мецэната 17-га стагоддзя, кіраўніка Глыбокага Іосіфа Корсака. Але аб усім па парадку расказвае Вольга Маслоўская.