Турэцкія сілавікі шукаюць памочнікаў тэрарыстаў

13 января 2016
Паспяхова. У пяці гарадах паліцыя правяла рэйды. У выніку затрыманы 59 падазроных у дачыненні да ІДІЛУ. Адзначым, напярэдадні ў выніку выбуху ў Стамбуле загінулі 10 чалавек, большасць пацярпелых - грамадзяне Германіі, беларусаў сярод ахвяраў тэракту няма. Прэзідэнт Турцыі заявіў, што за выбухам стаяў тэрарыст-смяротнік з Сірыі.