На пажары ў Рагачоўскім раёне загінула дзіця

25 сентября 2018

Сёння на пажары ў Рагачоўскім раёне загінула дзіця. Трагедыя адбылася раніцай у вёсцы Юдзічы. У той момант у доме шматдзетнай сям'і застаўся толькі 3-гадовы хлопчык. Паводле слоў мясцовых жыхароў, бацька быў на працы, а мама павяла дзяцей да школьнага аўтобуса. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў драўляны дом ужо пылаў. Цела хлопчыка знайшлі ў кутку пакоя. Следчым трэба будзе высветліць, з-за чаго адбылося ўзгаранне.

Падчас праверак асаблівую ўвагу нададуць працы мясцовых служб, якія адказваюць за прафілактыку. Усяго ў краіне з пачатку года ў краіне загінулі 9 дзяцей.