Тэмпы росту сусветнай эканомікі ў 2016 годзе не зменяцца

13 мая 2016

Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы Дэпартамента ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях. Эксперты прагназуюць рост сусветнага ВУП на ўзроўні 2,4 працэнта.

Паводле дакумента, адмоўную дынаміку ў межах аднаго-двух працэнтаў прадэманструюць эканомікі краін Лацінскай Амерыкі з-за ваганняў цаны на энерганосьбіты і СНД - з-за паніжэння дзелавой актыўнасці ў Расіі. ВУП Еўрасаюза, як чакаецца, павялічыцца на два працэнты. Найлепшыя паказчыкі прадэманструюць краіны Усходняй Афрыкі, якія развіваюцца, Кітай і Індыя - тут прагназуецца рост 5-7 працэнтаў.