У Тэатры юнага гледача сёння ўшаноўвалі таленты

1 июня 2015

Прэміі і нагрудныя знакі атрымалі лаўрэаты Спецыяльнага фонду пры Прэзідэнце Беларусі. Цырымонія невыпадкова праходзіла ў будынку ўсім вядомага тэатра, бо менавіта сённяшні дзень, 1 чэрвеня, стане гістарычнай датай. Тэатр зноў адчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі.

Рэпартаж Ніны Мажэйкі.

Завяршэння гэтага культурнага будаўніцтва сапраўды чакалі. Тэатр па вуліцы Энгельса, 26 яшчэ за гадзіну да пачатку афіцыйнай часткі запоўнены дзецьмі і моладдзю.

Статуснасці мерапрыемству надае і гістарычны антураж у традыцыях адноўленага ампіру. Але прадмет асаблівай гордасці - ацэнка самога Прэзідэнта краіны.

Тэатр больш чым з 60-гадовай гісторыяй заўсёды прымаў у сваім будынку людзей адораных. Ні адна плеяда акцёраў, рэжысёраў працавала на гэтых падмостках. Адкрыццё пасля 5-гадовай рэканструкцыі супала з адкрыццём новых талентаў у Беларусі. Таму і месца правядзення абрана невыпадкова.

У так званай ёлачнай зале - класічны канцэрт. Сярод слухачоў не толькі калегі, такія ж стыпендыяты з лаўрэатамі, але і асобы, ад якіх залежыць падтрымка юных талентаў.

Аглядная экскурсія па тэатры спынялася найноўшымі распрацоўкамі моладзі. Напрыклад, у галіне машынабудавання. Студэнт 3-га курса БНТУ свой кібераўтамабіль зрабіў за паўгода. Яго робат можа весці нават відэатрансляцыю.

Банк звестак адоранай моладзі сёння налічвае некалькі тысяч інтэлектуалаў. Дзяржава не проста назірае за імі, але і дае пэўныя прывілеі, напрыклад, у выбары месца працы, а таксама фінансуе стажыроўкі ў іншыя краіны.

Аўтограф у Кнізе ганаровых гасцей тэатра, а пасля цырымонія. Лаўрэатаў выклікалі на тэатральныя падмосткі, уручалі дыплом і нагрудны знак. Пасля фармальнасцяў - фота на памяць.

Тэатральную традыцыю трэцяга званка прадоўжылі. Прэм’ера-спектакль на адноўленай сцэне, на якой зараз можна лятаць, - “Сіняя птушка” паводле п’есы французскага драматурга Марыса Мантэклера. Героі нашай пастаноўкі, як і прынята, у Тэатры юнага гледача размаўляюць па-беларуску нароўні з купалаўцамі. Пераемнасць пакаленняў збіраюцца захоўваць.