Звыш 100 чалавек пацярпелі ў выніку цісканіны ў сталіцы Кеніі

13 апреля 2015

Як мінімум, адзін чалавек загінуў - ён саскочыў з пятага паверха пры спробе выратавацца. Паніка ўспыхнула ва ўніверсітэце Найробі, калі там узніклі перабоі з электрычнасцю. Студэнты ўспрынялі гэта як вынік атакі экстрэмістаў і кінуліся на вуліцу. Трагедыя адбылася на фоне трывожных настрояў, якія ахапілі краіну, пасля таго як у пачатку месяца баевікі "Аш-Шабаб" атакавалі ўніверсітэт на поўначы Кеніі. Тады ахвярамі нападзення сталі амаль 150 чалавек.