Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам

26 февраля 2017

Беларускі народ заўсёды ставіўся да сваіх каранёў, да гісторыі з павагай. Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам. Такое меркаванне выказалі эксперты круглага стала, які прайшоў па ініцыятыве газеты "СБ Беларусь сегодня". Удзел у дыскусіі прынялі журналісты, гісторыкі, навукоўцы - яны выказвалі свае пункты гледжання па няпростай тэме. Перыядычна вакол гэтай тэрыторыі ўзнікае ажыятаж. На думку экспертаў, з тэмы Курапат трэба зняць палітызаванасць. Гэтае месца магло б стаць сімвалам смутку ў памяць аб ахвярах рэпрэсій 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя.

У лясным масіве за Зялёным Лугам у канцы 80-х гадоў было выяўлена масавае пахаванне. Эксперты дагэтуль не прыйшлі да адзінага меркавання - якая колькасць людзей знайшлі там свой апошні прыстанак. Як прывесці ў парадак Курапаты, як лепш увекавечыць памяць нявінна забітых, якім павінен быць помнік або памятны знак - гэта тэма для далейшага публічнага абмеркавання. Паводле ідэі, павінны падключыцца і грамадства, і ўлада. Удзельнікамі круглага стала будзе падрыхтаваны спецыяльны пакет прапаноў.

У аўторак, 28 лютага, на старонках газеты будзе апублікаваная друкаваная версія размовы, а ў эфіры "Беларусь 1" у рамках спецыяльнага праекта ў гэты дзень можна будзе ўбачыць, як праходзіла абмеркаванне няпростай тэмы.