Целы 19 загінуўшых пры крушэнні Ту-154 паднялі на паверхню

29 декабря 2016

Пошукавыя работы ў Чорным моры ўначы былі прыпыненыя з-за непагадзі. У Сочы пайшоў град, пачаўся моцны вецер і падняліся хвалі. Пры гэтым караблі прадоўжылі пошук цел загінуўшых і абломкаў самалёта. У акваторыі працуюць 45 суднаў і 15 глыбакаводных апаратаў. У аперацыі таксама ўдзельнічае тэлекіруемы падводны "Фалькон". А ў Маскве тым часам пачалася расшыфроўка другой чорнай скрыні. Версія наконт памылкі пілота стала прыярытэтнай. У найбліжэйшы час у Сочы пачнецца выкладка фрагментаў самалёта. У выніку авіякатастрофы, нагадаем, загінулі 92 чалавекі.