Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі

9 октября 2019
Сёлета імі сталі хімікі Джон Гудэнаф, Стэнлі Уілтынгэм і Акіра Есіна за развіццё літый-іонных батарэй. Па традыцыі імёны прэтэндэнтаў трымаюцца ў таямніцы. Лаўрэаты прэміі, як вядома, акрамя медаля, атрымліваюць каля мільёна долараў. Заўтра стануць вядомыя імёны ў галіне літаратуры адразу за два апошнія гады, бо ў 2018-м прэмія не ўручалася з-за скандалу.