Стала вядомая саперніца Вікторыі Азаранкі па другім крузе

13 августа 2013

Стала вядомая саперніца другога нумара пасеву жаночага мастэрса ў Цынцынаці Вікторыі Азаранкі па другім крузе. Ёй стала амерыканская тэнісістка Ваня Кінг, якая мінулай ноччу ў двух сэтах абгуляла францужанку Крысціну Младэновіч 6:3,6:4. Матч Азаранка - Кінг запланаваны на 18:00 па беларускім часе. Тэлеканал Беларусь 2 пакажа гульню ў 23:10.