ЗША гатовыя прадаставіць Украіне крэдыт у мільярд долараў

5 марта 2014

Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Джон Кэры, які прыляцеў у Кіеў. Паводле яго слоў, часткова гэта будзе зроблена з дапамогай Міжнароднага валютнага фонду. Місія МВФ таксама працуе ў Кіеве - яна абмяркоўвае ўмовы фінансавання. Прызначаны Вярхоўнай радай на пасаду прэм'ера Арсеній Яцанюк ужо заявіў, што Украіна выканае любыя патрабаванні крэдытораў. А гэта, перш за ўсё, скарачэнне выдаткаў. У тым ліку - замарожванне зарплат і пенсій, а таксама - павелічэнне тарыфаў на ЖКГ. Тым часам, ЦВК Украіны ацаніў кошт датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. На прызначаныя на 25 мая выбары трэба выдаткаваць каля 200 мільёнаў долараў.