Спецслужбы Германіі прадухілілі буйны тэракт

18 октября 2018

Тэрарысты "Ісламскай дзяржавы" планавалі ўчыніць яго на адным з музычных фестываляў у ФРГ. Па справе затрымалі нямецкую шлюбную пару. Паводле слоў прадстаўнікоў спецслужбаў, мужчына і жанчына павінны былі сыграць ключавую ролю ў тэракце. Затрыманне стала вынікам больш як гадавой аперацыі. Для ўчынення тэракта ў Германію павінны былі заехаць тры групы злачынцаў. Некаторыя з патэнцыяльных зламыснікаў яшчэ ў вышуку. Тыя, каго затрымалі, у 2015 годзе адправіліся ў Сірыю, дзе далучыліся да "Ісламскай дзяржавы".