Беларусь будзе пастаўляць драўніну на экспарт толькі пасля глыбокай перапрацоўкі

29 января 2014
Продаж за мяжу сырой драўніны будзе выключаны, яна пойдзе на мясцовыя перапрацоўчыя прадпрыемствы, а ўжо потым у выглядзе гатовай прадукцыі - на знешнія рынкі. Летась было экспартавана лесу на 144 мільёны долараў. Дзякуючы новай стратэгіі павінна павялічыцца валютная выручка.

Міхаіл Амельяновіч, Міністр лясной гаспадаркі Беларусі: Увесь рэсурс будзе накіраваны на прадпрыемствы канцэрна Беллеспаперпрам, якія праходзяць этапы мадэрнізацыі. Шматлікія ўжо яе скончылі. У 2014-2015 гадах будзе цалкам скончана мадэрнізацыя прадпрыемстваў, і круглая неапрацаваная драўніна будзе пастаўляцца на перапрацоўку менавіта гэтым прадпрыемствам.

Каб уцягнуць у перапрацоўку максімальныя аб'ёмы драўніны, Мінлясгас перагледзіць нарматывы па ўтрыманні так званых ахоўных лясоў. Пад гэтую катэгорыю зараз трапляюць каля 65% усіх насаджэнняў. Паступова іх доля скароціцца да 35. Астатнія перавядуць у катэгорыю эксплуатацыйных.