Здзейснена самая буйная за 16 гадоў атака на Ізраіль - сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася

7 октября 2023

Рэзкае абвастрэнне сітуацыі зафіксавана на Блізкім Усходзе. Здзейснена самая буйная  за 16 гадоў атака на Ізраіль. З раніцы  тэрыторыя знаходзіцца пад масіраваным ракетным абстрэлам з боку  групоўкі ХАМАС.  Паводле інфармацыі, якая паступае, у Ізраілі загінулі  не менеш як 100 чалавек, больш за 900 пацярпелі.  З сектара Газа  паступаюць  паведамленні аб 160 загінуўшых і звыш тысячы параненых. 

ЦАХАЛ абвясціў тэрміновы прызыў рэзервістаў і пачаў "контртэрарыстычную" аперацыю. Дзясяткі знішчальнікаў накіраваліся да цэляў ХАМАС. Эксперты не выключаюць - Ізраіль увядзе ў сектар Газа наземныя войскі. Лізавета Казакова з падрабязнасцямі.