У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост

18 марта 2024

У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост: самы доўгі і строгі. Ён будзе доўжыцца 7 тыдняў і завершыцца 5 мая святкаваннем Уваскрэсення Хрыстовага. У пост прынята адмаўляцца ад забаў і захоўваць умеранасць у ежы. Важна і духоўная работа над сабою. Глыбінная сутнасць посту ў тым, каб чалавек узвысіўся маральна, ачысціў сваю душу, пранікнуўся любоўю і міласэрнасцю да навакольных.