Брыфінг у МЗС. Шэнгенская віза коштам 35 еўра, біяметрычныя пашпарты і ID-карта

30 мая 2017

Шэраг гучных заяў сёння быў зроблены падчас брыфінгу начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.

Аляксей Бягун заявіў, што падпісанне дакумента з Еўрасаюзам па ўзаемным спрашчэнні візавага рэжыму знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Хутчэй за ўсё, дадзенае пагадненне зменшыць кошт Шэнгенскай візы да 35 еўра. Таксама прагучала заява, што з 2019 года беларусам пачнуць выдаваць біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу. Як падкрэслілі ў ведамстве, новы дакумент дазволіць хутчэй праходзіць кантроль на мяжы.

З 2019 таксама пачне дзейнічаць ID-карта. У ёй будзе электронны чып з персанальнымі звесткамі ўладальніка, сярод якіх і адпячаткі пальцаў. У будучыні менавіта гэта карта стане асноўным дакументам, які сведчыць асобу.