Савет Бяспекі ААН узгадніў праект рэзалюцыі аб эвакуацыі мірных жыхароў з Алепа

19 декабря 2016

Галасаванне па гэтым пытанні пройдзе сёння. З 15 снежня  ўсходнюю частку горада пакінулі тысячы чалавек. Эвакуацыя ідзе з перабоямі  з-за парушэння пагаднення аб спыненні агню. Усходні Алепа знаходзіўся пад кантролем паўстанцаў  больш за чатыры гады. Сірыйскія ўлады аб’явілі  аб узяцці горада  пад поўны кантроль на мінулым тыдні.