З дна Чорнага мора паднялі ўсе асноўныя фрагменты Ту-154

29 декабря 2016

Актыўная фаза пошукаў завяршылася. З дна Чорнага мора паднялі ўсе асноўныя фрагменты Ту-154. Вадалазы дасталі 19 цел загінуўшых. Работы ў Чорным моры ўначы прыпынілі ад непагадзі. У Сочы пайшоў град і пачаўся моцны вецер і хвалі. Пры гэтым караблі працягнулі пошук цел загінуўшых і абломкаў самалёта. У акваторыі працуюць 45 судоў і 15 глыбакаводных апаратаў. У аперацыі таксама ўдзельнічае тэлекіравальны падводны "Фалькон". А ў Маскве тым часам пачалася расшыфроўка другой чорнай скрыні. Версія памылкі пілота стала прыярытэтнай. У выніку авіякатастрофы, нагадаем, загінулі 92 чалавекі.