У магазінах ужо з'явіўся навагодні асартымент

22 ноября 2017

У магазінах ужо з'явіўся навагодні асартымент: ад ёлачных цацак да сувеніраў. А з 22 снежня ва ўсіх раёнах Мінска пачнуць працаваць елачныя базары.

Дрэва вышынёй да метра будзе каштаваць ад 10 да 20 рублёў.

Двухметровая елка - ад 11,5 да 26. І дрэва да трох метраў - ад 15 да 30 рублёў. А з 15 снежня пачнуць сваю працу і традыцыйныя навагоднія кірмашы на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту. Тут жа на праспекце Пераможцаў 23 снежня адбудзецца і самы вялікі святочны кірмаш - "Калядная зорка". Набыць навагоднюю атрыбутыку можна будзе і ва ўсіх раёнах горада.