Смяротны вірус дабраўся да ЗША. Склікаецца экстраннае пасяджэнне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

22 января 2020
Першы выпадак захворвання  на новы тып пнеўманіі выявілі ў штаце Вашынгтон. Інфіцыраваны мужчына не так даўно вярнуўся з кітайскага горада Ухань, дзе ўпершыню паставілі гэты дыягназ. 

У Кітаі з-за каранавіруса загінулі 9 чалавек 

Тым часам колькасць загінуўшых з-за каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 9. Захварэлі 440 чалавек. Вірус зафіксавалі ў 14  рэгіёнах Паднябеснай, а таксама за межамі краіны - у Паўднёвай Карэі, Японіі, Тайландзе, Аўстраліі і Філіпінах. Сёння Сусветная арганізацыя аховы здароўя на экстранным пасяджэнні ацэніць, ці з'яўляецца новы тып каранавіруса пагрозай міжнароднай бяспецы.