Сірыя вінаваціць міжнародную кааліцыю на чале з ЗША ў новых ударах па правінцыі Дэйр-эз-Зор

27 ноября 2018

Сірыя вінаваціць міжнародную кааліцыю на чале з ЗША ў новых ударах па правінцыі Дэйр-эз-Зор, у выніку якіх загінулі мірныя жыхары. Дзяржтэлебачанне арабскай рэспублікі паведамляе, што ахвярамі сталі ў асноўным жанчыны і дзеці. Колькасць загінуўшых не ўдакладняецца. Інфармагенцтва САНА ўдакладняе, што бамбардзіравалі вёску ў наваколлях горада Хаджын.