Моцнае землетрасенне ля берагоў Новай Зеландыі

21 июля 2013
Яго магнітуду ацанілі ў 6,5 бала. Ачаг залягаў на глыбіні больш за 10 кіламетраў пад дном акіяна і знаходзіўся непадалёк ад сталіцы краіны. З-за моцных падземных штуршкоў грамадскі транспарт пачаў хадзіць з цяжкасцямі. Ні аб пацярпелых, ні аб разбурэннях пакуль нічога не вядома. Гэта ўжо другое землетрасенне ў Новай Зеландыі за суткі. Ледзь раней падземныя штуршкі магнітудай 5,8 бала адчуваліся ў папулярным у турыстаў горадзе Бленхейм.