Ордэн Чырвонай Зоркі ўручаны воінскай частцы 63615

3 августа 2020
Ордэн Чырвонай Зоркі прысвоены базе захоўвання бранятанкавай маёмасці ваеннай часці 63615, што ў пасёлку Галынец Магілёўскага раёна. Фарміраванне доўгі час з'яўлялася пераемнікам гераічнага мінулага 105-га франтавога склада, які быў заснаваны ў 1941 годзе і прымаў удзел у вызваленні Беларусі - аперацыі "Баграціён". А высокую ўзнагароду атрымаў за ўзяцце Пілау. Ужо ў 90-х гадах склад быў расфарміраваны і ордэн заставаўся на захоўванні ў вайскоўцаў.

Андрэй Сідык, намеснік камандзіра в/ч 63615 Узброеных сіл Беларусі: "Гэта сапраўды баявая ўзнагарода, атрыманая падчас Вялікай Айчыннай вайны. І для нас, для кожнага вайскоўца, гэта гонар, які мы пранясём у сэрцы праз усе пакаленні".

Урачыстасць у гонар знакавай падзеі - прысваення ордэна Чырвонай Зоркі - упрыгожыў святочны марш.