Работа СМІ ў Беларусі сёння абмяркоўвалася на выніковай калегіі

4 февраля 2016

Беларусы больш за ўсё давяраюць нацыянальным СМІ, чым замежным. Такія звесткі сацдаследавання за мінулы год. Работа сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі сёння абмяркоўвалася на выніковай калегіі. Звесткі праведзенага аналізу таксама гавораць і пра тое, што лідарам у фарміраванні грамадскай думкі з'яўляецца тэлебачанне - 60 працэнтаў аўдыторыі аддаюць перавагу менавіта гэтай крыніцы інфармацыі. І толькі каля 40 больш давяраюць Інтэрнэту. На нарадзе калегіі таксама абмеркавалі новыя падыходы ў пашырэнні свайго кантэнту, асабліва гэта датычыцца рэгіянальных СМІ. У прыватнасці, выхад у сацыяльныя сеткі і распрацоўка мультымедыйных дадаткаў.

Наталля Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: "Важна тое, каб нашы СМІ даносілі аб'ектыўную, праўдзівую інфармацыю для жыхароў нашай краіны. Бо гэта тыя праблемы, якімі сёння жыве наша дзяржава. Часам, на жаль, бываюць такія выпадкі, калі інфармацыя абсалютна неаб'ектыўная. Выхопліваюцца з кантэксту нейкія незразумелыя выразы, і вакол гэтага праводзіцца нейкая палеміка. Гэта абсалютна няправільна".

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "У нас ва ўсіх адна агульная задача. Мы павінны стварыць сваю краіну і інфармацыйная прастора павінна кансалідаваць грамадства, павінна развіваць краіну. Трэба паказваць усё, што адбываецца ў нашай краіне. І там, дзе трэба, аргуменавана даваць адпор усім выдумкам, усім спекуляцыям, якія, безумоўна, ёсць у гэтым інфармацыйным свеце, у гэтым супрацьстаянні".

На выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі гаварылі і пра тое, што чакае ў будучыні тэлевяшчанне нашай краіны. Па словах спецыялістаў, найбліжэйшыя пяць гадоў тэлебачанне чакае тэхналагічная трансфармацыя. З улікам таго, што многія гледачы ТБ кантэнт атрымліваюць праз кабельныя сеткі і IP-тэлебачанне, усе беларускія тэлеканалы павінны ў выніку перайсці на вяшчанне ў фармаце высокай якасці HD.