Наймацнейшая за апошнія дзесяцігоддзі засуха ў ПАР

3 февраля 2018

У зоне бедства Кейптаўн. Там рэкордна нізкі ўзровень вады ў вадасховішчах. Не выключана, што ў найбліжэйшы час яе і зусім не застанецца. Жыхароў заклікаюць да эканоміі - за дзень не больш як 50 літраў на чалавека, у магазінах абмежавана колькасць бутэлек з вадой, якія адпускаюцца ў адны рукі. Эксперты адзначаюць, што гэта вынік глабальных кліматычных змяненняў.