Шторм "Харві " прынёс у амерыканскі Х'юстан каля 57-мі трыльёнаў літраў вады

30 августа 2017

Яшчэ 23 трыльёны выпадзе ў рэгіёне ў найбліжэйшыя суткі. Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю ЗША. Нагадаем, паводле звестак "Нью-Ёрк Таймс", лік ахвяраў стыхіі дасягнуў 30 чалавек. Больш за 10 тысяч эвакуіраваныя ў сховішчы. Улады Х'юстана фіксуюць выпадкі зладзейства ў эвакуіраваных дамах. За марадзёрства арыштаваныя ўжо 14 чалавек. У акрузе Бразорыя і Х'юстане ўведзена каменданцкая гадзіна. Зараз "Харві", які аслаб да катэгорыі трапічнага шторму, гаспадарыць у Луізіяне. Галоўная пагроза - паводкі. Урон ад стыхійнага бедства яшчэ трэба будзе ацаніць, але ўжо вядома, што "Харві" ператварыў у металалом паўмільёна аўтамабіляў.